Ёсць паэты, творчасць якіх мае сусветнае значэнне. Да такіх творцаў безумоўна належыць і Янка Купала (1882—1942) — вялікі нацыянальны паэт Беларусі, выразнік дум і спадзяванняў народа, яго духоўнай культуры, маральнай чысціні і высакароднасці. Янка Купала пакінуў багатую літаратурную спадчыну, цікавасць да якой не згасне і праз гады. Дадзены збор твораў уключае ўсе вядомыя вершы, паэмы і п’есы народнага паэта Беларусі. Кнігу адкрывае ўступны артыкул выдатнага літаратуразнаўцы і крытыка У. Гніламёдава з падрабязным аналізам творчасці паэта. У аснову выдання пакладзены храналагічны прынцып, што дазваляе прасачыць станаўленне творчай індывідуальнасці Янкі Купалы.
(Рекомендовано Научно-методическим учреждением «Национальный институт образования» Министерства образования Республики Беларусь)