У кнізе змешчаны творы вядомага святара - апостальскага візітатара для беларусаў-католікаў замежжа айда Аляксандра Надсада, якія адлюст- роўваюць усё багацце і змястоўнасць яго багаслоўскай, пастырскай, літаратурна-навуковай, грамадска-публіцыстычнай, гістарычнай, асветніцкай і перакладчыцкай дзейнасці. Кніга ўкладзена паводле тэматычнага і жанрава- га прынцыпаў. Асобны раздзел яе складаюць пастырскія пасланні (калядныя, велікодныя ды іншыя), казанні, духоўныя разважанні, дзе напоўніцу рас- крываецца святарскае пакліканне а. Аляксандра, яго прапаведніцкі талент. Упершыню друкуюцца зробленыя ім пераклады псалмоў. У дадатку сабраныя матэрыялы, прысвечаныя а. Аляксандру, што раскрываюць з розных бакоў неардынарнасць яго асобы.
Кніга разлічана на навукоўцаў-гуманітарыяў, выкладчыкаў вышэйшых навучальных устаноў, святароў і вернікаў, а таксама шырокае кола чытачоў, якія цікавяцца гісторыяй і культурай Беларусі ў нашай краіне і за яе межамі.
Семдзесят чацвёрты том кніжнага праекга «Беларускі кнігазбор».