Іван Гаўрылавіч Чыгрынаў (1934 - 1996) - народны пісьменнік Беларусі, празаік, драматург, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР, лаўрэат літаратурнай прэміі імя А.А. Фадзеева.
Імя класіка беларускай літаратуры шырока знаёма шматлікай аўдыторыі чытачоў дзякуючы такім яго творам, як "Плач перапёлкі", "Апраўданне крыві", "Свае і чужынцы", "Вяртанне да віны", "Не ўсе мы згінем". У іх аўтар незвычайна драматычна апісвае Вялікую Айчынную вайну і глыбока даследуе характары герояў, паказвае іх змаганне і непахісную веру ў перамогу над ворагамі. Гэты таленавіты пісьменнік заявіў аб сабе і ў вобласці крытыкі, публіцыстыкі літаратуразнаўства.
Творы І.Г. Чыгрынава перакладзены на многія мовы свету і выдаюцца за мяжой. Цікавасць да яго багатай літаратурнай спадчыны, пакінутай нам, не згасне і праз гады.