Першы зборнік вершаў Наталлі Цвірко – шчырая размова з чытачом аб самым галоўным у жыцці: каханні, дабрыні і чалавечнасці. Сардэчная прачуласць, далікатнасць, узнёсласць пачуццяў у лірычных вершах пабуджаюць чытача да пошуку ўнутранай гармоніі, перадаюць вастрыню адчуванняў аўтара, напаўняюць душу светлай радасцю альбо шчымлівым сумам.